Бізнесоўцам распавялі, чаму выгадна ўкладаць у культуру


Навесці масты між бізнесоўцамі ды арт-менеджарамі спрабавалі актывісты грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Пасярэднік тут сапраўды неабходны. Калі ў Еўропе патрэбу ў супрацы бізнесу з мастацтвам разумеюць ясна, то ў Беларусі між гэтымі сферамі – рэальная прорва.

«Яшчэ не адбудаваная камунікацыйная пляцоўка, на якой можна паразумецца. Каб бізнес зразумеў, навошта падтрымліваць культуру. Культура таксама не валодае тымі слоўнікавымі навыкамі, каб тлумачыць бізнесу і дзесьці адукоўваючы таксама наконт каштоўнасцяў нацыянальнай культуры», – заўважыла каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ніна Шыдлоўская.

{movie}Бізнесоўцам распавялі, чаму выгадна ўкладаць у культуру |right|15657{/movie}

Сярод удзельнікаў ток-шоу – прадзюсар Уладзімір Шаблінскі, Ірына Карзюк з кампаніі «Вэлком», бізнес-трэнерка і арт-менеджарка ў адной асобе Маргарыта Корзун. Мадэраваў размову шоумэн і паэт Усевалад Сцебурака. Пры канцы дыскусіі ён канстатаваў, што пытанняў засталося больш, чым адказаў.

«Камунікацыя паміж бізнесам і культураю па ўсім свеце няпростая, а ў нас гэта дзве зусім розныя сферы, якія спрабуюць паміж сабою толькі-толькі зачапіцца. Павязанае гэта з тым, што і бізнес малады, і нацыянальная культура ў такім разуменні агульнаеўрапейскім таксама маладая. І той постсавок, які ёсць у галовах людзей, ён і ў бізнесоўцаў ёсць, ён ёсць і ў людзей мастацтва», – адзначае вядоўца дыскусіі Усевалад Сцебурака.



Гэтае ток-шоу стала трэцім у серыі «Культура паляпшае жыццё».

Дыскусіі ў прасторы «ЦЭХ» працягнуцца. Найбліжэйшыя тэмы – рэканструкцыя Менску і расшыфроўванне нацыянальнага коду беларусаў.

Іншыя тэмы: Да дня гумару эстраднікі з моладзевага тэатру і студэнты з Універсітэту культуры зладзілі на вуліцы Маскоўскай сапраўднае шоу. У Горадні прайшоў канцэрт да Дня народзінаў Сяргея Рахманінава – выступалі піяністка Ніна Сярогіна з кансерваторыі Санкт-Пецярбургу са сваймі вучнямі з Беларусі ды Іспаніі. Адразу два кліпы да песні «Насыпаць горы» гурта «Tonqixod» выклалі ў сеціва.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў