Элтан Джон афіцыйна выходзіць замуж


66-гадовы сэр Элтан Джон і ягоны 51-гадовы грамадзянскі муж Дэвід Фэрніш вырашылі скарыстацца легалізацыяй аднаполых шлюбаў. Адпаведны закон для секс-меншасцяў уступіў у сілу 29 сакавіка ў Англіі і Ўэльсе.

Цырымонія шлюбу адбудзецца ў сёлета траўні. Паводле спевака, вяселле будзе сціплае і пройдзе без шуміхі ў прысутнасці дзяцей пары і сведак.

Да легалізацыі аднаполых шлюбаў у Брытаніі афіцыйна можна было заключыць гэтак званае грамадзянскае партнёрства. Такое партнёрства Элтан Джон і Дэйвід Фэрніш заключылі ў 2005 годзе. Вечарына з нагоды абвешчання саюзу каштавала закаханым $ 2 млн.

Пара разам з 1993 года, выхоўваюць дваіх хлопчыкаў, якія былі народжаныя сурагатнымі маці.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў