Дрэды, гітары і наколкі. «Металюгі» замежжа выступілі ў Палацы спорту (фота)


У менскім Палацы спорту адбылося грандыёзнае шоу «Metal All Stars».

Яго стваральнікамі і прадзюсарамі выступілі кампаніі з ЗША, якія арганізоўвалі стадыённыя выступленні такіх зорак, як «Guns N’ Roses», «Kiss» ды іншых славутых артыстаў.

Канцэрт, які доўжыўся 2,5 гадзіны, выглядаў, як сапраўдны фестываль цяжкага мэталу. Амаль два дзясяткі выбітных прадстаўнікоў мэтал-сцэны не толькі выканалі свае самыя вядомыя кампазіцыі, але і парадавалі гледачоў гітамі ад «Motorhead», «Black Sabbath», «Iron Maiden», «Manowar» ды іншых. А скончыў вечар вялікі фінальны джэм усіх удзельнікаў праекту.

Відэа з шоу “Metal All Stars” у сталіцы Балгарыі – Сафіі, якое адбылося некалькімі днямі раней.

{movie}”Metal All Stars” у сталіцы Балгарыі – Сафіі|right|15653{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў