Ярмошына: Навошта тыя змены, калі грамадзяне ўсё адно не ведаюць заканадаўства?


Паводле кіраўніцы ЦВК, ніводнае з пытанняў, якое выносілі ў выглядзе заканадаўчай ініцыятывы тыя ці іншыя групы, нельга назваць па-сапраўднаму важным для большасці грамадзянаў. «Няўжо для іх такія ўжо важныя змяненні ў Выбарчае заканадаўства, якія ініцыюе апазіцыя? Ды звычайныя грамадзяне наўрад ці ведаюць дзейнае заканадаўства, каб зразумець сутнасць змяненняў, якія прапаноўваюцца», – сказала яна.

У Беларусі рабілася некалькі спробаў зрэалізаваць права заканадаўчай ініцыятывы, аднак грамадзянам даводзілася адмаўляцца ад сваёй ідэі ў сувязі з нерэгістрацыяй ініцыятыўных групаў.

«Сама працэдура, вядома, даволі складаная, – адзначыла Ярмошына. – Але магу сказаць: калі б яна і была зрэалізаваная, то толькі ў тым выпадку, калі б усе грамадзяне або нейкая група былі зацікаўленыя ў гэтым кроўна, для іх гэта было б пытанне выжывання».

«Галоўная праблема заключаецца ў тым, што пытанні, якія спрабуюць вынесці ў выглядзе заканадаўчай ініцыятывы, не знаходзяць водгуку ў большасці выбарнікаў», – мяркуе Ярмошына.

МЛ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары