Перамовы паміж Расеяй і Украінаю ў Менску не адбудуцца


Расейскі бок адмяніў запланаваныя раней перамовы з Украінаю на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных справаў, якія мелі адбыцца 4 красавіка ў Менску.

«Мы дамаўляліся з міністрам замежных справаў Расеі аб кантактах на ўзроўні намеснікаў міністраў. Гэтая сустрэча была амаль ўзгодненая, але ўчора мы атрымалі сігнал пра тое, што, на жаль, спадар Карасін не зможа прыехаць на гэтую сустрэчу 4 красавіка ў Менск», – паведаміў у Бруселі ў аўторак агенцтву «Интерфакс-Украина» в. а. міністра замежных справаў Украіны Андрэй Дэшчыца.

{movie}Дыялог праз Менск не адбыўся|right|15654{/movie}

Паводле яго, украінскі бок будзе шукаць іншыя варыянты для перамоваў.

Адказваючы на пытанне адносна наступнай сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, Андрэй Дэшчыца сказаў: «Я не ведаю, калі будзе наступная сустрэча з Лаўровым, мы з ім не дамаўляліся».

Першая сустрэча паміж Лаўровым і Дэшчыцам адбылася 24 сакавіка ў Гаазе «на палях» ядравага саміту аб бяспецы.

АК, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў