«Пуцін не будзе атакаваць з тэрыторыі Беларусі»


Вайсковы аналітык Аляксандр Алесін распавядае пра найбліжэйшыя планы Расеі ў «Гарачым каментары».

Паводле Аляксандра Алесіна, атрымаўшы Крым, Уладзімір Пуцін хоча прадэманстраваць свету пэўную стабілізацыю ў адносінах з Украінаю. Цяпер расейскі прэзідэнт не зацікаўлены ў абвастрэнні канфлікту з Захадам. Ён хоча прыцягнуць на свой бок Нямеччыну. І абяцанне наконт адцягвання войскаў ад усходняй мяжы з Украінаю выканае.

{movie}Аляксандр Алесін у «Гарачым каментары»|right|15637{/movie}

Ці магчымы нечаканы напад з тэрыторыі Беларусі? Наш суразмоўца пакуль выключае гэты варыянт, бо такі сцэнар дэстабілізуе сітуацыю ў Беларусі, а Уладзімір Пуцін у гэтым не зацікаўлены. Нашая краіна, паводле суразмоўцы, – гэта свайго кшталту вітрына, якая дэманструе карысць ад супрацы з Расеяй.

Аляксандр Алесін не ўспрымае сур’ёзна заяваў былога дарадцы Пуціна Андрэя Іларыёнава пра тое, што Расея мае намер захапіць Беларусь, краіны Балтыі ды Фінляндыю. «Якою б моцнаю ні была Расея, праглынуць адразу столькі кавалкаў яна не зможа […] Маецца на ўвазе далучэнне Беларусі ды Казахстану ў новую Расейскую імперыю». Паводле аналітыка, сённяшнія рэсурсы Расеі больш сціплыя за тыя, якія меў Савецкі Саюз.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў