Побач з беларускаю мяжою рыюць акопы


Расея афіцыйна заявіла, што адводзіць свае войскі ад усходняй мяжы з Украінаю. Аднак не выключана, што яна ўдарыць з тэрыторыі нашай краіны. Як праходзіць мабілізацыя на Чарнігаўшчыне, высвятлялі карэспандэнты «Белсату».

Частковая мабілізацыя, абвешчаная ва Украіне, у цэнтры гарадоў, бадай, і не заўважная, але на ўездах у паселішчы паўвайсковы стан адразу кідаецца ў вочы. На Чарнігаўшчыне, як і на ўсёй памежнай з Беларуссю тэрыторыі, стратэгічныя аб’екты ўзялі пад кантроль. Акопы побач з беларускаю мяжою ўражваюць не менш за БТРы.

{movie}Побач з беларускаю мяжою рыюць акопы |right|15635{/movie}

Аркадзь Несцярэнка, АК, belsat.eu

Стужка навінаў