Больш за 400 дамоў і дзіцячы шпіталь – без ацяплення і гарачай вады


Праз прарыў магістральнага трубаправоду больш за 450 шматкватэрных дамоў у Менску засталіся без ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, прарыў трубаправоду цеплазабеспячэння дыяметрам 1 метр адбыўся 1 красавіка а 3.35.

Без ацяплення і гарачага водазабеспячэння застаюцца 453 шматкватэрныя жылыя дамы, 33 дзіцячыя садкі, 19 сярэдніх школаў, УАЗ “Гарадская дзіцячая інфекцыйная клінічная бальніца” на вул. Якубоўскага, 53 (дзяцей – 397, дарослых – 256, абслугоўваючы персанал – 66), жыхары мікрараёнаў Каменная Горка, Сухарава, Захад.

Меркаваная прычына аварыі – карозія металу.

Чакаецца, што ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне будуць адноўленыя да канца працоўнага дня – прыблізна а 18.00.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў