Асцярожна! Працадаўцы-махляры!


Як не зрабіцца ахвяраю несумленных наймальнікаў? Журналісты праграмы «Асабісты капітал» даследавалі «падводныя камяні» на рынку працы.

{movie}Асцярожна! Працадаўцы-махляры!|right|15626{/movie}

Сярод абвестак пра пошук працаўнікоў заўсёды ёсць не толькі запыты ад добрасумленных працадаўцаў, але і ад махляроў. Бывае, што кампаніі настолькі патрэбны працаўнік, што яму гатовыя паабяцаць усё, што заўгодна. Потым абяцанні не выконваюцца, але кінуць працу чалавеку можа быць цяжка. Але ёсць пэўныя прыкметы, паводле якіх можна спрагназаваць праблемы з патэнцыйным працадаўцам.

«У камерцыйную структуры патрэбныя працаўнікі» – гаворыць адна з аб’яваў. Што за структура? Што за працаўнікі? Нічога не пазначана – верная прыкмета падману. Другая прыкмета – абяцанні «неабмежаванага прыбытку».

Таксама не варта давяраць прапановам, калі вам спачатку раяць прайсці платную адукацыю, а потым абяцаюць працу ў кампаніі. Хутчэй за ўсё, працы для вас потым не знойдзецца.

Атрымаўшы працу, можна гэтак і не дачакацца абяцанага ўзроўню заробкаў ці выканання іншых дамоўленасцяў. Аднак нярэдка і з такой працы не спяшаюцца сыходзіць – хтосьці паспявае звыкнуцца з месцам, хтосьці – баіцца «сапсаваць» працоўную кніжку. Але адмыслоўцы кажуць: калі вы сталі ахвяраю падману, лепш звольніцца. Новы працадаўца, вядома, будзе здзіўлены кароткім запісам у рэзюме,але калі такі запіс толькі адзін, у вас абавязкова высветляць усе падрабязнасці. Добры паказнік – калі працадаўца сам імкнецца, каб вы атрымалі пра кампанію максімум інфармацыі.

Прыклады з жыцця, парады адмыслоўцаў – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў