Страляніна ў цэнтры Кіева. Ёсць пацярпелыя


У цэнтры Кіева каля рэстарана «Мафія» на Крэшчаціку адбылася разборка паміж невядомымі, падчас якой прагучала пяць стрэлаў.

Тры чалавекі атрымалі раненні. Іх забралі «хуткія». Асобы, якія стралялі, уварваліся ў рэстаран і забарыкадаваліся ў прыбіральні. Зараз да «Мафіі» сышліся байцы «Правага сектару» і самаабароны Майдану. Яны вырашаюць, ці варта паспрабаваць нейтралізаваць тых, хто нападаў, да прыезду міліцыі.

Ва ўстанову ўвайшлі прадстаўнікі самаабароны, якія пачалі перамовы з нападнікамі.

Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў напісаў на старонцы ў Facebook’у, што стралалі прадстаўнікі «Правага сектару».

“Ніякага «Правага сектару» там не было. Мы ніякую стральбу там не здзяйснялі, – заявілі ў арганізацыі. – А тое, што піша Авакаў, цалкам зразумела. Мы патрабуем яго адстаўкі…”.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў