Трапіць у Еўразвяз стане прасцей


І гэта зусім не жарт – істотна спрашчаюцца ўмовы атрымання візы ў Польшчу. Змены датычаць не толькі турыстычных візаў, але і гэтак званых візаў “на закупы”.

{movie}У Польшчу – прасцей (31.03.2014)|right|15625{/movie}

1 красавіка польскія консульскія аддзелы ў Беларусі пачнуць прымаць дакументы на выдачу шматразовай турыстычнай візы, якую можа атрымаць той, хто цягам апошніх трох гадоў меў не менш за дзве турыстычныя візы зоны Шэнген, а адна з іх была польская. Прасцей стане атрымаць і папулярную візу “на закупы”. Пры падаванні дакументаў на яе ўжо не трэба мець запрашэння з польскага боку.

Такія пастановы былі прынятыя ў межах рэкламы турызму ў Польшчы. Аднак тыя, хто не раз праходзіў усю працэдуру атрымання польскай візы, звяртаюць увагу на адсутнасць празрыстай сістэмы рэгістрацыі на старонцы консульстваў Польшчы і на існаванне фірмаў, што прадаюць месцы ў электроннай рэгістрацыі – і нават візы.

Юрый Салодкі, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў