МЗС Украіны параіла Расеі ўвесці 50 дзяржаўных моваў


Украінскія дыпламаты прапанавалі Крамлю план канфедэралізацыі.

Ва ўкраінскім МЗС упэўненыя, што такі крок дазволіў бы Расеі наблізіцца да цывілізаваных узораў дэмакратыі, правоў чалавека і павагі да нацменшасцяў.

Нагадаем, што раней расейскі бок выступіў з прапановаю федэралізацыі Украіны і забеспячэнні правоў яе грамадзянаў. У адказ на гэта дырэктар дэпартаменту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Пэрэбыйніс прапанаваў расейскаму кіраўніцтву прыглядзецца да ўласных праблемаў.

Расейскай ўладзе «варта было б засяродзіцца на напаўненні ўласнага федэральнага ўладкавання рэальным зместам, вяртанні да дэмакратычных выбараў на рэгіянальным і мясцовым узроўні, забеспячэнні абароны правоў нацыянальных меншасцяў, якія пакутуюць праз адсутнасць магчымасці паўнапраўнага ўдзелу ў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і прыняцці рашэнняў для развіцця іхных тэрыторыяў».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары