Бязмежжа радасці. Як цешыцца дзвюхлапы шчанюк, які першы раз аказаўся на пляжы (відэа)



Шчанюк-баксёр з Канады на мянушку Данкан Лу Гу (Duncan Lou Who) нарадзіўся з дзвюма моцна дэфармаванымі лапамі, якія пазней выдалілі. І без дзвюх лапаў сабака адчувае сябе выдатна і носіцца як ракета.

Калі шчанюку было 12 тыдняў, яму ампутавалі абедзве заднія лапы, бо ён нарадзіўся з дэфармаваным тазам і злітымі косткамі ў канцавінах. Уратаваць лапы не было ніякай магчымасці. Пасля аперацыі сабаку падрыхтавалі адмысловае крэсла-каталку, каб той мог перасоўвацца. Аднак Данкан усяляк імкнуўся ад яго пазбавіцца ды імкнуўся бегаць на дзвюх лапах.
{movie}Бязмежжа радасці. Як цешыцца дзвюхлапы шчанюк, які першы раз аказаўся на пляжы|right|15612{/movie}
Упершыню гаспадары забралі шчанюка на пляж, каб той пагуляў з іншымі сабакамі, ды знялі ягоныя забавы на камеру. У выніку атрымалася надзвычай пазітыўнае відэа, дзе некаторыя моманты запаволеныя, але зусім няма прыспяшэння.

«Гэта дае вам уяўленне, як хутка бегае Данкан», – падзяліліся аўтары роліку.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары