Драма на футбольным полі: футбаліст уратаваў жыццё свайму суперніку


Гулец «Дынама» (Кіеў) страціў прытомнасць ад моцнага ўдару ў галаву. Яго ўратаваў футбаліст з каманды супернікаў, якому давялося выцягваць з горла дынамаўца язык.

Здарэнне адбылося на 22 хвіліне гульні ўкраінскіх футбольных клубаў «Дніпро» – «Дынама». Брамнік «Дніпро» падчас атакі моцна ўдарыў у галаву гульца «Динамо» Алега Гусева. Той страціў прытомнасць і ўпаў на газон. Яго кінуўся ратаваць грузінскі легіянер «Дніпро» Джаба Канкава. Футбаліст выцягнуў з горла дынамаўца язык.

{movie}Драма на футбольным полі|right|15611{/movie}

Гульня скончылася ўнічыю, а гулец «Дынама» атрымаў струс мозгу першай ступені.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў