Ваенны эксперт: Расея толькі бразгае зброяй


Чаму Пуцін не ўводзіць войскі ва Украіну?

У гэтым годзе Крэмль збіраецца выдаткаваць на войска каля $ 70 млрд., тады як у мінулым годзе вайсковы бюджэт Расеі склаў прыкладна $ 50,4 млрд. Але нават такія інвестыцыі не вырашаць праблему дрэннай падрыхтоўкі расейскіх жаўнераў, сцвярджае Ігар Суцягін, ваенны эксперт Каралеўскага аб’яднанага інстытута абаронных даследаванняў.



Сёння узброеныя сілы РФ налічваюць каля 850 000 вайскоўцаў. Яшчэ каля 2 млн. – рэзервісты.

Нягледзячы на поспех у Крыме, ваенныя эксперты лічаць, што напад на Украіны быў бы сапраўдным глупставам. Рэформа расейскага войска, якую пачаў экс-міністр абароны Анатоль Сердзюкоў і працягнуў Сяргей Шайгу, прадугледжвала падзел вялікіх дывізій на на дробныя і мабільныя брыгады.

Па словах Джэймза Гэкета, навуковага супрацоўніка Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў, вынік такой рэформы атрымаўся супярэчлівым. «Рускія да гэтага часу спрабуюць зразумець, якая структура ім патрэбна» , – кажа Гэкет.

Ваенная дактрына Расеі прадугледжвае, што ў месца вядзення патэнцыйных баявых дзеянняў павінны аператыўна перакідвацца войскі і матэрыяльныя сродкі – ўзбраенне і абсталяванне. Аднак вучэнні паказваюць, што пакуль гэтая дактрына не працуе. У 2010 г. батальён «Усход» падчас вучэнняў атрымаў абсталяванне , якое не адпавядае баявым задачам. Падобная сітуацыя мела месца і ў 2013 г.

Улічваючы той факт , што пераважная частка сухапутных войскаў Расеі складаецца з механізаваных пяхотных брыгад (на ўзбраенні ў краіне 2550 танкаў і 7360 баявых машын пяхоты) – войска не можа аператыўна перакінуць гэтыя сілы на месца баявых дзеянняў. І гэта падцвярджае захоп Крыму. Расея не выкарыстоўвала на паўвостраве сухапутныя войскі. Замест гэтага былі задзейнічаны змешаныя сілы з дэсантнікаў і спецназа.

Расея магла акупаваць Крым дзякуючы геаграфіцнвм асаблівасцям паўвыспы. З мацерыком яго аб’ядноўвае перашэек шырынёй 7 км. Іншая справа – Усходняя Украіна, – тлумачыць Ігар Суцягін. «Гэта проста стэп. Няма натуральных перашкод і межаў».

На думку эксперта, у Расіі ёсць патэнцыял, каб паказаць сур’ёзную ваенную сілу. Але Масква не зможа весці працяглую ваенную кампанію. Адна з галоўных праблем расейскага войска – чалавечы рэсурс. «Жаданне адысці ад традыцыйнай мадэлі прызыву і перайсці цалкам на кантрактнікаў ўпіраецца ў дэмаграфічныя праблемы краіны» , – лічыць Джэймз Гэкет.

Паводле яго слоў, у 20-30% жаўнераў, якія цяпер дыслакуюцца на мяжы з Украінай, хутка скончыцца тэрмін службы. І іх трэба будзе замяніць новымі прызыўнікамі. А новыя нявопытныя салдаты будуць сур’ёзным ударам па боегатоўнасці. У рэшце рэшт, у Расіі можа проста не хапіць грошай на правядзенне паўнавартаснай ваеннай аперацыі. «Стан расійскай эканомікі не дазваляе працягваць рэформы ў войску», – рэзюмуе Ігар Суцягін .

ЮВ паводле hubs.com.ua, Financial times

Стужка навінаў