Герой нашага часу: на ўсе мясцовыя саветы – 1 апазіцыянер


https://youtu.be/0iThBD1jUAQ

Сярод амаль 19 тыс. чальцоў мясцовых саветаў застаўся толькі адзін прадстаўнік апазіцыі – дэпутат ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Валер Білібуха з вёскі Кабакі (Бярозаўскі раён Берасцейскай вобласці).
{movie}Валер Білібуха – адзіны апазіцыянер у мясцовых саветах|right|15607{/movie}
Аднаго з двух прадстаўнікоў апазіцыі, якія афіцыйна перамаглі на выбарах у мясцовыя саветы, пазбавілі мандату пастфактум.

Прадстаўніка Руху «За Свабоду» Аляксандра Шчамлёва з вёскі Амбросавічы (Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) пазбавілі мандату, змяніўшы пастфактум пратакол галасавання. Пра гэта паведаміла сёння прэс-служба руху.

Паводле пратаколу з 23 сакавіка, спадар Шчамлёў набраў у сваёй акрузе 27 галасоў, а ягоная канкурэнтка, прадстаўніца мясцовай адміністрацыі, – 13. Яшчэ 4 асобы прагаласавалі супраць усіх, 3 бюлетэні прызнаныя несапраўднымі. Усяго было зарэгістравана 47 выбарцаў. Сфатаграфаваць пратакол апазіцыянеру чальцы камісіі не дазволілі.

У новай версіі дакумента за Аляксандра Шчамлёва прагаласавалі 12 чалавек, а за ягоную суперніцу – 13. Несапраўднымі прызнаныя ўжо 19 галасоў. Змянілася і колькасць зарэгістраваных выбарцаў – з 47 да 49.

Спадар Шчамлёў збіраецца абскардзіць дзеянні мясцовай выбарчай камісіі.

Міхась Янчук, Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары