Безвыніковыя перамовы: Лаўроў і Керы абмеркавалі федэралізацыю Украіны


У Парыжы прайшла закрытая сустрэча кіраўніка расейскага МЗС і ягонага амерыканскага калегі Джона Керы.

Па выніках перамоваў, галоўнаю тэмай якіх было палітычнае развязанне ўкраінскага крызісу, дыпламаты дамовіліся «шукаць агульныя кропкі для ўрэгулявання сітуацыі». Пры гэтым дзяржсакратар ЗША прызнаў адсутнасць прарыву ў перамовах.

Джон Керы яшчэ раз падкрэсліў, што ЗША па-ранейшаму расцэньваюць анексію Крыму Расеяй як «незаконную і нелегітымную» ды патрабуюць адвесці Расею свае войскі ад мяжы з Украінаю.Паводле ўкраінскіх уладаў, пасля перамоваў Расея пачала адвод войскаў з мяжы. Іх колькасць скарацілася ў 4 разы да 10 тыс. чалавек.

На думку Лаўрова, Кіеў мусіць папрацаваць над новаю канстытуцыяй, якая замацоўвае нейтралітэт дзяржавы, каб кожны рэгіён Украіны мог сам выбіраць сваё кіраўніцтва. Гэтая просьба выклікала шквал крытыкі з боку ўкраінскіх уладаў. Урад у Кіеве ў адказ заявіў, што прыняцце расейскага патрабавання знішчыць краіну.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў