Амерыканцы абнародавалі фота тых, хто расстрэльваў Майдан


Здымкі сілавікоў, якія ў двары будынку Службы бяспекі Украіны рыхтуюцца да супрацьстаяння з удзельнікамі пратэставых акцыяў у цэнтры Кіева.

Матэрыялы змесціла амерыканскае выданне «The Daily Beast». «Фотаздымкі і 90 Гб відэаматэрыялаў далі пераканаўчыя доказы, што бойню на Майдане сапраўды ажыццявілі на замову прарасейскага рэжыму Януковіча… Але гэта не перашкодзіла Крамлю арганізаваць свой уласны расповед пра падзеі», – зазначана ў артыкуле, які суправаджае здымкі.

Паводле выдання, у людзей стралялі байцы антытэрарыстычнага падраздзялення «Альфа», якіх трэнавалі расейцы. У ім служыць 200 асобаў. Далей паведамляюць, што большасць здымкаў зробленая 20 лютага ў двары будынку СБУ, дзе байцы рыхтаваліся да атакі.

21 сакавіка Генеральная пракуратура Украіны паведаміла, што ўстанавіла асобы снайпераў, якія расстрэльвалі людзей на Майдане Незалежнасці і вуліцы Інстытуцкай.

АК, belsat.eu, паводле pravda.com.ua, thedailybeast.com

Глядзі таксама
Каментары