Беларусы хочуць быць падобнымі да амерыканцаў


Забава «ў стылі заходняга ўзбярэжжа» сабрала ў гарналыжным цэнтры «Сілічы» аматараў экстрыму.

Каб паўдзельнічаць у імпрэзе «Calirornication 7.0», трэба было скочыць на лыжах з трампліна ў басейн. Забава, якую амерыканцы ладзяць на закрыццё лыжнага сезону, хутка прыжылася ў Беларусі: яе праводзяць ужо 7-мы раз.

За самыя незвычайныя касцюмы давалі прызы. Усяго намінацыяў было 8: апрача згаданай – «Лепшы трук», «Лепшы заплыў», «Лепшая прыборка», «Лепшы самапал», «Snowbaby», «Для тых, каму за…» і «Лепшы камандны заплыў».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў