Крымскія татары вырашылі аддзяліцца ад Расеі


Меджліс – неафіцыйны парламент карэннага насельніцтва паўвыспы, вырашыў стварыць у Крыме татарскую аўтаномію.

Пра гэта заявіў кіраўнік меджлісу Рэфат Чубараў.

Як растлумачыў Чубараў, крымскія татары азнаёміліся з Канстытуцыяй РФ і рэгіянальнымі законамі расейскіх суб’ектаў ды вырашылі патрабаваць права на самавызначэнне.

У якой краіне крымскія татары хочуць стварыць аўтаномію і якія ў яе маюць быць межы, не ўдакладняецца. Чубараў заявіў, што іхнае патрабаванне будзе абапірацца на міжнароднае права. Паводле яго, меджліс мае намер весці перамовы і з Расеяй, і з Украінаю, і з такімі арганізацыямі, як ААН, Рада Еўропы, АБСЕ.

Крымскія татары выступалі супраць далучэння Крыму да Расеі. Апроч таго, яны заяўлялі, што будуць ігнараваць рэферэндум аб статусе паўвостраву. У той жа час новыя крымскія ўлады абяцалі пашырыць татарам іхныя правы, у тым ліку даць ім гарантаваныя месцы ў мясцовых органах улады.

ЮВ паводле lenta.ru

Глядзі таксама
Каментары