Хто прыдумаў летні час?


І чаму Расея, Беларусь, Японія, Сінгапур і Грузія вырашылі жыць паводле «зімовага гадзінніка».

Еўропа перайшла на летні час. Беларусь засталася ў зімовым.

З Літвою, Латвіяй і Украінаю розніцы ў часе, якая была зімою, цяпер не будзе. Паміж Менскам і Варшаваю яна складзе мінус адну гадзіну.

Гэтак званы «зімовы час» (неафіцыйная назва) супадае з астранамічным часам. Галоўнаю прычынаю пераходу з летняга на зімовы і наадварот называюць ашчаджэнне энергарэсурсаў. Урад Беларусі палічыў ашчаджэнне нязначным (0,06 % ад гадавога энергаспажывання ўсёй краіны).

Усё пачалося з жартаў

Аўтарам пераходу з зімовага часу на летні быў Бэнджамін Франклін. Падчас працы ў Францыі ў якасці амерыканскага амбасадара ён апублікаваў сатырычны ліст (1784 год) са зваротам да парыжанаў, каб тыя навучыліся ашчаджаць свечкі ды выкарыстоўваць сонечнае святло. Іранізуючы над любоўю французаў пасядзець у цемры, Франклін прапанаваў будзіць жыхароў французскай сталіцы гарматнымі залпамі ды ўвесці падатак на аканіцы.

Аднак прапановы Франкліна былі пачутыя светам толькі ў 1916 годзе. Падчас Першай сусветнай Германія вырашыла ашчадзіць на вуглі ды перайшла на летні час. Амаль адразу да ініцыятывы далучылася Вялікая Брытанія, Расея ды некалькі іншых краінаў.

«Клуб зімовага часу»

Паводле «зімовага гадзінніка» цяпер жывуць Расея, Японія, Кітай, Індыя,Сінгапур, Тайвань, Узбекістан, Туркменістан, Грузія, Казахстан, Кыргызстан.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў