Джон Керы ды Сяргей Лаўроў упершыню сустрэнуцца пасля ўвядзення санкцыяў


Перамовы кіраўніка расейскага МЗС і ягонага амерыканскага калегі адбудуцца 30 сакавіка ў Парыжы, каб абмеркаваць сітуацыю ва Украіне і планы пра далейшыя кантакты.

Дзеля сустрэчы з Лаўровым кіраўнік дзярждэпартаменту ЗША развярнуў свой самалёт. Керы накіроўваўся з Саудаўскай Аравіі ў Вашынгтон. У нядзелю 30 сакавіка яго чакаюць у Парыжы.

Адпаведную пастанову не вяртацца дадому ён прыняў пасля тэлефоннай гутаркі з Лаўровым. Іхнае размове папярэднічалі тэлефонныя перамовы прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Барака Оўбамы. Паводле звестак МЗС Расеі, падчас размовы кіраўнікі дзяржаваў пагадзіліся, што крызіс ва Украіне варта развязваць толькі дыпламатычным шляхам.

ДР, belsat.eu паводле theguardian.com

Стужка навінаў