Больш за 15 тыс. крымчан ужо атрымалі расейскія пашпарты


Цяпер у Крыме ўжо створана 31 падраздзяленне Федэральнай міграцыйнай службы (ФМС). Чакаюць, што пашпарты выдадуць 2 млн жыхароў паўвостраву. Паводле расейскага заканадаўства, усе ахвочыя змогуць атрымаць пашпарт да сярэдзіны чэрвеня.

Адмовіцца ад расейскага грамадзянства можна да сярэдзіны красавіка. У гэтым выпадку кожны жыхар Крыму атрымае від на жыхарства. Ён дае ўсе правы ды абавязкі, якія мае расейскі грамадзянін, апроч магчымасці браць удзелу у выбарах прэзідэнта.

Кіраўнік ФМС Канстанцін Рамаданаўскі заявіў, што пашпартызацыя асноўнай часткі жыхароў паўвостраву адбудзецца ў вызначаны час.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў