Спаліў сваю сям’ю і адразу пабраўся шлюбам


У Польшчы арыштавалі мужчыну, падазраванага ў забойстве жонкі і чацвярых дзяцей. Паводле следства, ён спаліў іх зажыва ў сваім доме.

Паліцыя Сьлёнску (Śląsk) арыштавала Дар’юша П. (Dariusz P.) у горадзе Ястшэмбе-Здруй (Jastrzębie-Zdrój). Год таму ў пажары загінулі ягоная жонка і дзеці. Трагедыя не перашкодзіла яму ажаніцца зноў праз пару месяцаў.

Следчыя сцвярджаюць, што мужчына адмыслова падпаліў дом. Іхную ўвагу прыцягнуў той факт, што адразу пасля выпадку Дар’юш П. атрымаў буйную кампенсацыю.

Паводле інфармацыі выдання «Gazeta Wyborcza», у пагарэльца была фабрыка вытворчасці мэблі і разам з тым – сур’ёзныя даўгі. Незадоўга да пажару Дар’юш П. застрахаваў сямейнікаў і дом на вялікую суму. Падчас следства мужчына распавядаў, што хтосьці дасылаў яму пагрозы. Аднак эксперты ўстанавілі, што менавіта ён і быў іх аўтарам.

Дар’юша П. арыштавалі на тры месяцы ды адправяць на псіхіятрычную экспертызу. Калі абвінавачванні пацвердзіцца, яму пагражае пажыццёвае зняволенне. Сам мужчына віны не прызнаў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары