Пра намер дабіцца права крымскіх татараў на самавызначэнне заявіў кіраўнік меджлісу Рэфат Чубараў.
У межах якой краіны крымскія татары хочуць стварыць аўтаномію і якія ў яе мусяць быць межы, не ўдакладняюць. Паводле Чубарава, крымскія татары вывучылі Канстытуцыю РФ і рэгіянальныя законы расейскіх суб’ектаў.
Кіраўнік меджлісу дадаў, што «гэтае патрабаванне будзе абапірацца на міжнароднае права». Меджліс мае намер весці перамовы з Расеяй, Украінаю і з такімі арганізацыямі, як ААН, Рада Еўропы, АБСЕ.
Незадоўга да крымскага рэферэндуму ўлады аўтаноміі абяцалі пашырыць правы татараў і гарантавалі ім прадстаўніцтва ў парламенце ды выканаўчых органах улады. 11 сакавіка Вярхоўны савет рэспублікі прыняў пастанову, згодна з якою мова татараў атрымала ў аўтаноміі статус афіцыйнай разам з расейскай і ўкраінскаю.
ДР, belsat.eu паводле lenta.ru