Лявон Вольскі пра новы альбом: «Лёгкая тэрапія не перашкодзіць»


Музыка Лявон Вольскі, які на Дзень Волі выдаў кружэлку, даў супольны канцэрт з Паўлам Аракелянам.

Напярэдадні сольнага канцэрту выйшаў новы альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства». Пакуль слухачы смакуюць новыя песні, музыка распавёў, чаму альбом атрымаўся такім жорсткім і бескампрамісным.

{movie}Лявон Вольскі пра новы альбом: «Лёгкая тэрапія не перашкодзіць»|right|15582{/movie}

ЛЯВОН ВОЛЬСКІ, МУЗЫКА:

«Лёгкая тэрапія зараз не перашкодзіць людзям, якія прызвычаіліся да сітуацыі 600 даляраў, ці колькі там, не памятаю. І яшчэ ўчора яшчэ хадзілі на мітынгі. Ёсць пэўнае прызвычаінне шырокай масы народу да тых абставінаў, у якіх яны жывуць. І нават ёсць пэўная згода з гэтымі абставінамі, чым можа пакарыстацца, як паказвае практыка, наш усходні сусед. Гэта можа мець кепскія наступствы».

Над новым дыскам Лявон працаваў у студыі з музыкамі з Нарвегіі. Але Павел Аракелян, які ўжо некалькі гадоў грае разам з Вольскім на сцэне, за гэта не крыўдуе.

ПАВЕЛ АРАКЕЛЯН, МУЗЫКА:

«Крыўды няма дакладна. Дарэчы, праект спадабаўся. Увесь альбом я пачуў на 34mag. Я ўжо з Лявонам размаўляў, кажу: там бы яшчэ дудкі дадаць, такія блюз-рокавыя. Лявон: ну так, там аранжыроўку Снорэ рабіў… Можа калі-небудзь і дазапішам, хто яго ведае».

Пры зацікаўленні публікі такія канцэрты Вольскі ды Аракелян гатовыя даваць як мінімум раз на паўгода. А што да электрычнага Вольскага, то яго можна пачуць увосень у Вільні. З праграмаю «Грамадазнаўства» на тэрыторыі Беларусі выканаўца пакуль выступаць не збіраецца.

Іншыя навіны: У тэатры імя Максіма Горкага – прэм’ера «Штучак Ханумы» паводле Цагарэлі. Журы прэміі Гедройца апублікавала доўгі спіс прэтэндэнтаў. Мастак з Нью-Ёрку стварае карціны на плёнцы з пупышкамі.

Сяргей Будкін, Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў