Каму не дадуць беларускі?


«Не дадзім маскалю? Ды не, Расею мы любім», – сказала адна з беларусак.

Пасля расейскай анексіі Крыму ва Украіне шырыцца рух дзяўчат, якія «не даюць расейцам». Карэспандэнты БелаПАНУ вырашылі пацікавіцца ў маладых мянчанак: каму не дадуць яны? ці ёсць у іх нейкія абмежаванні паводле нацыянальнай прыкметы?

{movie}Апытанне: Ці не дадуць беларускі “маскалям”? |right|15579{/movie}

Некаторыя дзяўчаты адказвалі, што іх «не ўзбуджаюць» прадстаўнікі Усходу – хлопцы з Чачэніі, Узбекістану, Таджыкістану. «Іх стала шмат, паводзяць сябе нахабна, чапляюцца на дварэ, у метро, лічаць, што ўсе беларускія дзяўчаты – лёгкіх паводзінаў. Таму не хацелася б мець з імі справы».

«Не дадзім маскалю? Ды не, Расею мы любім ды і да іншых нацыянальнасцяў добра ставімся. Перажываем за Украіну – спадзяюся, у іх усё будзе нармальна», – адказала адна з апытаных.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў