Масква пакідае Украіне вайсковую тэхніку з крымскіх гарнізонаў


Гаворка ідзе пра карабельны склад і авіяцыю. Адпаведны загад Уладзімір Пуцін даў Сяргею Шайгу.

Шайгу заявіў, што скончаная «змена дзяржаўнай сімволікі на ўсіх караблях і ўва ўсіх падраздзяленнях, якія перайшлі на бок расейскай арміі, і зарганізаваны вывад падраздзяленняў украінскай арміі, якія выказалі жаданне працягваць службу ў ВС Украіны». Сустрэча з найвышэйшымі афіцэрамі адбылася з нагоды прысваення чарговых воінскіх званняў.

Шайгу таксама паведаміў, што «ўсе падраздзяленні ўкраінскай арміі, якія вырашылі працягваць службу ва ўзброеных сілах краіны, арганізавана пакінулі Крым».

Паводле крыніцаў ва ўрадзе Крыму, на службу ў расейскія войскі пераходзіць больш за 15 тыс. вайскоўцаў украінскіх гарнізонаў.

ДР, belsat.eu паводле itar-tass.com

Стужка навінаў