МЗС Расеі: Падчас галасавання аб крымскім пытанні выкарыстоўваўся «беспардонны ціск і палітычны шантаж»


Генеральная асамблея ААН прагаласавала супраць прызнання легітымнасці рэферэндуму аб далучэнні Крыму да Расеі.

«Шырокі роскід пазіцыяў дзяржаваў – чальцоў ААН, вялікая колькасць тых, хто ўстрымаўся і хто не прысутнічаў на галасаванні сталі красамоўным сведчаннем непрымання аднабокай трактоўкі падзеяў, якія адбываюцца ва Украіне. Пры гэтым вядома, які беспардонны ціск, ажно да палітычнага шантажу і эканамічных пагрозаў, аказваўся на цэлы шэраг дзяржаваў з тым, каб яны прагаласавалі «за», – гаворыцца ў паведамленні на сайце міністэрства.

Нагадаем, што напярэдадні Генеральная асамблея ААН пераважнаю большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю, у якой утрымліваецца заклік да мірнага ўрэгулявання сітуацыі ды адмовы ад аднабаковых дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. За рэзалюцыю прагаласавалі 100 краінаў, 58 дзяржаваў устрымаліся, Расея і яшчэ 10 краінаў прагаласавалі супраць. Пазіцыю Расеі падтрымалі Арменія, Беларусь, Балівія, Куба, КНДР, Нікарагуа, Судан, Сірыя, Венесуэла і Зімбабвэ.

ЮВ паводле mid.ru

Стужка навінаў