Кіеўская адміністрацыя праверыла на прыдатнасць сталічныя бамбасховішчы


Некаторыя з іх будуць рыхтаваць да вайны ўкраінскія бізнесоўцы.

Пра гэта паведамілі ў Кіеўскай гарадской адміністрацыі, перадае ўкраінскі «5 канал».

Кіраўнік кіеўскай гарадской адміністрацыі Уладзімір Бандарэнка наведаў гарадскія ахоўныя будынкі ды праверыў аб’екты на прадмет іх гатовасці прыняць жыхароў сталіцы ў выпадку небяспекі.

«У Кіеве – 526 ахоўных збудаванняў, сярод якіх 299 – у камунальнай уласнасці, іншыя – ведамасныя або належаць розным прадпрыемствам сталіцы», – паінфармаваў чыноўнік.

«Сёння гарадскія ўлады працуе над тым, каб прывесці іх да належнага тэхнічнаму стану. Мы хочам прыцягнуць прадпрымальнікаў да ўладкавання бамбасховішчаў на дабрачынных пачатках», – паведаміў Бандарэнка.

ЮВ паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў