«Правы сектар» адмовіўся ад штурму Рады, але ненадоўга (відэа)


Каля двух тысяч актывістаў нацыяналістычнага руху спрабавалі ўначы штурмаваць парламент. Галоўнае патрабаванне – адстаўка выканальніка абавязкаў міністра ўнутраных справаў Авакава. Яго падазраюць у замове забойства каардынатара «Правага сектару» Сашко Білага.

Паводле «Украінскай праўды», актывісты радыкальнай групоўкі прынеслі з сабою апоны, дручкі, біты, грукалі ў дзверы парламенту і білі шкло.

{movie}Відэасхема аперацыі затрымання Сашко Белага|right|15577{/movie}

Як паведамляе УНІАН са спасылкаю на кіраўніка Цэнтру ваенна-палітычных даследаванняў Дмытра Тымчука, Служба бяспекі Украіны затрымала ў Кіеве супрацоўніка расейскіх спецслужбаў, які ўзначальваў правакатараў, у мэты якіх уваходзіла дэстабілізацыя сітуацыі ў сталіцы.

Мітынгоўцы перадалі народным дэпутатам сваё патрабаванне, і сёння а 10 ранку паводле беларускага часу яны маюць намер ізноў сабрацца ля Вярхоўнай Рады, каб «пракантраляваць» працэс адстаўкі міністра ўнутраных справаў і стварэння часовай следчай камісіі.

«Правы сектар» дамогся парламенцкага расследавання гібелі свайго каардынатара

У Вярхоўнай Радзе прынялі рашэнне аб стварэнні часовай адмысловай камісіі для расследавання смерці Аляксандра Музычкі. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Facebook’у» напісаў і кіраўнік МУС Арсэн Авакаў. Паводле яго, бліжэйшымі днямі МУС Украіны рассакрэціць ўсе аўдыё- і відэаматэрыялы, датычныя гібелі рэгіянальнага каардынатара «Правага сектару».

Як перадае «РИА Новости», Ігар Мазур, кіраўнік кіеўскай філіі «Правага сектару», заявіў, што штурму Рады не будзе, нават калі дэпутаты не прагаласуюць за адстаўку Арсэна Авакава.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў