«Правы сектар» спрабаваў штурмаваць Вярхоўную Раду ў Кіеве


Каля ўкраінскага парламенту сабралася каля тысячы чалавек. На заклікі спікера Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава спыніць правакацыю «Правы сектар» рэагуе крыкамі «Ганьба!»

Як відаць з трансляцыі «Громадське ТВ», пад Раду прынеслі шыны, стукаюць па дзвярах парламенту, разбіваюць шкло на дзвярах.

Акрамя таго, актывісты крычаць «Рэвалюцыя», патрабуюць адстаўкі кіраўніка МУС Авакава і адправіць пад трыбунал экс-міністра абароны Ценюха.

Людзі, якія сабраліся пад будынкам парламенту спяваюць гімн, прамаўляюць прамовы ў мікрафон і вырашаюць, што рабіць далей – ісці на штурм ці не. Дэпутат Алег Ляшко выступаючы перад пратэстоўцамі, пераконваў не штурмаваць парламент, бо дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне на карысць Пуціну, што можа развязаць яму рукі да вайсковай агрэсіі.

Некаторыя дэпутаты размаўляюць з людзьмі і пераконваюць іх разысціся. Яны абяцаюць, што заўтра будзе створана адмысловая камісія, якая зоймецца расследаваннем забойства аднаго з лідараў «Правага сектару» Сашка Білага.

{movie}Espreso TV – LIVE |right|15570{/movie}



Live streaming video by Ustream

МЯ, паводле unian.net

Стужка навінаў