У інтэрнэце з’явілася відэа выкрадання забітага крымскага татарына


Сваякі загінулага ў Крыме Рэшата Аметава правялі ўласнае расследаванне і знайшлі відэа, на якім бачна, як людзі ў камуфляжы хапаюць яго і вядуць у аўтамабіль.

Запіс вёў тэлеканал ATR. На здымках бачна, як мужчына спрабаваў супраціўляцца, аднак яго сілком пасадзілі ў машыну.

{movie}Выкраданне Рэшата Аметава|right|15556{/movie}

{movie}Рашата Аметава садзяць у машыну|right|15557{/movie}

Цела Рэшата Аметава знайшлі 15 сакавіка ў полі ля вёскі Землянічнае Белгарадскага раёну са слядамі катаванняў. У яго засталіся трое дзяцей, самаму меншаму няма трох месяцаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў