Цімашэнка ідзе на выбары


Экс-прэм’ер Украіны афіцыйна пацвердзіла намер балатавацца на прэзідэнцтва на травеньскіх выбарах.

Сваё жаданне змагацца за крэсла кіраўніка краіны яна матывавала некалькімі аргументамі, адным з якіх была барацьба з карупцыяй: «Мне варта балатавацца таму, што, калі вы ўзгадаеце маё палітычнае жыццё, я адзіны чалавек, які прадэманстраваў, як трэба згортваць карупцыю». Тым часам прадстаўнікі грамадскага руху «Без парканів» наведалі багаты асабняк экс-прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнка, размешчаны ў элітным паселішчы Конча-Заспа.

Цімашэнка таксама дадала, што ведае, як перамагчы алігархічныя кланы і «перарабіць алігархію ў сумленны бізнес, які не сілкуецца з палітычнага стала».

Былая прмэ’ер Украіны перакананая, што зможа «абараніць Украіну ад агрэсіі Расеі ды вярнуць Украіне Крым».

Датэрміновыя выбары прэзідэнта Украіны пройдуць 25 траўня.

Акрамя Цімашэнкі, імаверныя кандыдаты на галоўную пасаду – Віталь Клічко, Пётр Парашэнка, Алег Цягнібок, Міхаіл Добкін і Сяргей Цігіпка.

ДР, belsat.eu паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў