На базары ў Польшчы гандлююць бел-чырвона-белымі сцягамі (фотафакт)


На рынку ў Беластоку можна набыць сцяг у беларускіх нацыянальных барвах нават менш як за 2 долары.

У залежнасці ад памераў бел-чырвона-белыя сцягі каштуюць ад 5 злотых. У продажы ёсць таксама і афіцыйныя чырвона-зялёныя сцягі, напісаў у сваім «Фэйсбуку» берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук. Гандляр распавёў яму, што пакупнікі значна часцей бяруць бел-чырвона-белыя – нядаўна беларусы купілі ажно 200 нацыянальных сцягоў.

У асартыменце ёсць і сцягі Украіны ды Еўразвязу. «Мы ж абралі бел-чырвона-белы», – напісаў Алесь Ляўчук.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары