У інтэрнэце пачаўся збор сродкаў на лячэнне Міколы Аўтуховіча


Ваўкавыскі прадпрымальнік выйдзе на волю 8 красавіка, і яму патрэбнае належнае стацыянарнае лячэнне.

Збор сродкаў арганізаваў колішні начальнік менскага СІЗА № 1, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў, які цяпер жыве ў Нямеччыне.

На сваёй старонцы ў «Facebook’у» ён напісаў: «Пасля адбыцця незаслужанага пакарання на волю выходзіць Мікалай Аўтуховіч. Ён не быў ні апазіцыйным палітыкам, ні чыноўнікам-хабарнікам, ні дзяльцом-крадуном. Тым не меней, агулам быў пазбаўлены волі на доўгія 9 гадоў! Чаму менавіта Аўтуховіч? Бо ён не захацеў жыць у хлусні ды крывадушнасці, якія сталі нормай у сучаснай Беларусі, і ў адзіночку супрацьстаяў карумпаванай сістэме мясцовай улады… Мы павінны дапамагчы яму аднавіць здароўе, як ён сам піша, «што можна ўратаваць, а што толькі крыху падлячыць. На жаль, не ўсё можна вярнуць. Гэта будзе ахвяра…»

Рэквізіты для ахвяравання сродкаў на дапамогу Мікалаю Аўтуховічу можна знайсці на старонцы Алега Алкаева ў «Facebook’у».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары