46 гадоў у чаканні смерці


Яшчэ ў 1968 г. японскага баксёра Іўао Хакамаду асудзілі на смерць праз павешанне, абвінаваціўшы ў забойстве працадаўцы. Нядаўна зроблены тэст ДНК пацвердзіў ягоную невінаватасць.

Вынікі перагляду сваёй справы 78-гадовы мужчына будзе чакаць ужо на свабодзе. Хакамада ніколі не прызнаваў сваёй віны, а падробленыя паказанні падпісаў пад пагрозамі паліцыянтаў. Па вялікім рахунку, японец стаў самым старым чалавекам, асуджаным на смерць.

{movie} Акцыя ў падтрымку Івао Хакамада|right|15553{/movie}

На цяперашні момант у турмах Японіі выкананне смяротнага пакарання чакаюць 129 чалавек. У 2013 г. у Краіне узыходнага сонца здзейснілі 8 экзекуцыяў.

Zrzut ekranu 2014-03-27 o 13.31.39

У нашай краіне, як і ў Японіі, няма мараторыю на смяротнае пакаранне. У Беларусі штогод прысуджаюць да расстрэлу ад 2 да 9 асобаў.

ЮВ паводле CNN

https://youtu.be/weRgWfTNWhA

Глядзі таксама
Каментары