Польская пастка для крымскіх татараў


Карэнныя жыхары паўвыспы спрабавалі ўцячы ў Еўропу праз Польшчу, аднак, хутчэй за ўсё, вернуцца ва Украіну.

Крымскія татары, якія прыехалі ў Польшчу, спрабуюць атрымаць статус уцекача як жыхары Крыма.

Але паколькі Польшча не прызнае вынікаў сёлетняга рэферэндуму і лічыць Крым часткай Украіны, гэта можа ўскладніць працэдуру атрымання збеглымі крымскімі татарамі статусу ўцекачоў. Польшча лічыць далучэнне паўвострава да Расеі анексіяй. «Па вялікім рахунку у нас няма прававых падставаў, каб прызнаць іх уцекачамі», – патлумачыла ў эфіры польскай радыёстанцыі «Rdc» спецыялістка ў галіне міжнароднага права Анна Троцка.

ЮВ паводле rdc.pl

Стужка навінаў