Амбасадар Расеі: Расея далучыла Крым паводле міжнародных нормаў


Разам з гэтаю заяваю прадстаўнік расейскага дыпведамства спаслаўся на вынікі рэферэндуму, якога не прызнала міжнародная супольнасць.

Дыпламат падкрэсліў, што не Расея абвяшчала і праводзіла рэферэндум. “Уся сусветная супольнасць мусіць зразумець, што пасля прыняцця Расейскаю Федэрацыяй законаў аб прызнанні Крыму і Севастопалю суб’ектамі Расеі любы замах на інтарэсы гэтых рэгіёнаў – замах на суверэнітэт Расеі”, – заявіў Аляксандр Сурыкаў.

Ён таксама падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за пазіцыю адносна сітуацыі ў Крыме. Кіраўнік Беларусі заяўляў: “Крым сёння – гэта частка тэрыторыі Расеі. Можна прызнаваць ці не прызнаваць, ад гэтага нічога не зменіцца”.

Расейскі амбасадар падкрэсліў, што любыя захады супраць Крыму будуць расцэньвацца як замах на суверэнітэт Расеі.

ЮВ паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары