Арцём Агафонаў: Менгарвыканкам не паслухаўся Ярмошынай


Выканкамы значна абмежавалі спіс месцаў, дзе можна збіраць подпісы.

Сёння пачаўся новы этап выбарчай кампаніі. Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнта працягнецца да 29 кастрычніка. Аднак рабіць гэта можна далёка не ўсюды.

Хоць на сустрэчы з журналістамі 28 верасня старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына абяцала, што для збору подпісаў створаць максімальна зручныя ўмовы: ён дазволены ў падземных пераходах, каля вакзалаў, рынкаў, гандлёвых цэнтраў.

“З гонарам магу сказаць, што рашэнні выканкамаў, якія ўвялі шмат абмежаванняў па месцах для збору подпісаў, перагледжаныя або пераглядаюцца”, – падкрэсліла яна.

У Менску абмежаванні дзеюць на трох плошчах – Кастрычніцкай, Незалежнасці і Перамогі; таксама забаронена збіраць подпісы за менш як 200 м ад будынкаў Адміністрацыі прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, Савету Міністраў, тэлерадыёцэнтру, і за 50 м ад будынкаў іншых органаў улады. У Берасці забаранілі праводзіць пікеты ва ўсіх самых людных месцах у цэнтры гораду.

Разыходжанні ў словах старшыні ЦВК і дзеяннях мясцовых уладаў заўважыў юрыст Арцём Агафонаў: “Ярмошына абяцала, што пікетаванне можна будзе праводзіць на тэрыторыі, прылеглай да вакзалаў, а ў рашэнні Менгарвыканкаму мы бачым, што тэрыторыі ў радыусе 50 м, у тым ліку ад прадпрыемстваў транспартнай галіны, для пікетавання забароненыя”.

belsat.eu
https://youtu.be/jYLOB4WM9m0

Глядзі таксама
Каментары