Вітаўтас Ландсбергіс: Беларусь дагэтуль у кіпцюрах імперыі (відэа)


Расейскія цары асудзілі беларускі ды літоўскі народы на смерць, адзначыў з нагоды Дня Волі ў звароце да беларусаў першы кіраўнік Літвы Вітаўтас Ландсбергіс.

Колішні лідар легендарнага «Саюдзісу» адзначыў супольнасць літоўска-беларускага лёсу, а таксама пажадаў нашай краіне як мага хутчэй стаць свабоднаю.
{movie}Вітаўтас Ландсбергіс: Беларусь дагэтуль у кіпцюрах імперыі |right|15539{/movie}
«Я памятаю, мае школьныя падручнікі апісвалі супольную барацьбу літоўцаў, беларусаў і палякаў супраць Расейскай імперыі, прыгнятальніка народаў, тырана, што адняў свабоду. Расейскія цары былі найбольшымі ворагамі як літоўцаў, гэтак і беларусаў. Мы ведаем, што не толькі ў Літве забаранялася літоўская мова і друк, што тое самае адбывалася ў Беларусі. Яны нават не прызнавалі, што беларуская мова існуе. Яны асудзілі нашыя народы на смерць», – адзначыў Вітаўтас Ландсбергіс.

Паводле былога кіраўніка Літвы, беларусы і літоўцы сябравалі, паміж імі было нямала шлюбаў, а іхная супраца напярэдадні Першай сусветнай вайны была надзвычай салідарная.

«Літоўцы абараніліся ад імперыі, а Беларусь зноў была захопленая. Хоць Літва моцна пацярпела, але шлях Беларусі быў нашмат цяжэйшы, і нават цяпер краіна не можа вызваліцца з гэтых кіпцюроў. Але мы ўсцяж верым, што мы будзем разам на свабодзе і ў Еўропе», – сказаў спадар Ландсбергіс.

НЯ, belsat.eu
https://youtu.be/9u4dvItruJY

Глядзі таксама
Каментары