Украінскія жанчыны ўзялі ў рукі вілы. Гатовыя бараніць Украіну (відэа)


«Мы ў сяле сабе жылі, аж пакуль не прыйшлі маскалі», – спяваюць удзельніцы ўкраінскага гурта «Лісапетний батальйон» у кліпе на жартаўлівую песню «Давай, бабы, давай!…».



Адважныя ўдзельніцы гурта ў кліпе развіталіся са сваймі мужамі, пазычылі ў старэнькага суседа кулямёт з ваенных часоў, адзелі гімнасцёркі, у рукі ўзялі лапаты з віламі ды рушылі на абарону сваёй усходняй мяжы.

{movie}Песня гурта «Лісапетний батальйон» – «Давай, бабы, давай!…». |right|15536{/movie}

«Мы будзем бараніць свой родны, мірны край», – спяваюць удзельніцы калектыву.

Летась «Лісапетний батальйон» перамог у шоу «Україна має талант-5». Выйграны 1 млн грыўняў удзельніцы гурта скіравалі на будаўніцтва вясковай царквы ў Хмяльніцкай вобласці, адкуль і паходзяць артысткі.

Кіраўнік гурта Наталля Фаліон сама піша песні, спявае і акампануе ды арганізоўвае гастролі. Калектыў шырока вядомы ва Украіне сваймі жартоўнымі гітамі.

{movie}«Лісапетний батальйон» у шоу «Україна має талант-5»|right|15537{/movie}

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў