Зянон Пазняк: Подлая імперыя зла здохне на нашых вачах (відэа)


Беларусы мусяць быць гатовыя да збройнай барацьбы за сваю незалежнасць, адзначыў з нагоды Дня Волі лідар партыі КХП БНФ Зянон Пазняк.

«Мы мусім звярнуцца да сваёй гісторыі, бо цяпер для нас цяжкі час. Мы можам страціць вельмі шмат», – падкрэсліў дзеяч.

{movie}Зянон Пазняк: Подлая імперыя зла здохне на нашых вачах|right|15535{/movie}

Старшыня КХП БНФ выказаў упэўненасць, што Беларусь, аднак, не скорыцца, а пераможа разам з Украінаю. «Не нам пагроза знікнуць, а пагроза знікнуць Расеі. Яна ўступіла на той слізкі шлях, на які некалі ўступіў Гітлер. І чым ён скончыў – мы ведаем».

Цяпер пачалася агонія «імперыі зла», а Пуцін цяпер – на дарозе, якая вядзе ў тупік, падкрэсліў лідар КХП БНФ.

Беларусы мусяць быць гатовыя да збройнай барацьбы, лічыць старшыня КХП БНФ. «Імперыя скончыць сваё існаванне, але не сама па сабе, а вымагае барацьбы і вялікіх ахвяраў, і будзьма да гэтага гатовыя. Нам вельмі важна мець у сэрцы сцяг ды ідэалы 18-га года».

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў