«Не дай расейцу» – патрыятычная ініцыятыва ўкраінак супраць агрэсіі Расеі


Свой варыянт санкцыяў супраць Расеі распрацавала група актыўных украінак.

Дзяўчаты выступаюць пад лозунгамі: «Змагацца з ворагам трэба любым спосабам! Не дай расейцу!», і заклікаюць ўсіх ахвотных адмовіцца ад інтымных стасункаў з расейскімі мужчынамі.

На сваёй старонцы ў «Facebook’у» актывісткі выклалі прынты маек з «фірмовым» лагатыпам – складзенымі далонямі, якія нагадваюць жаночыя плоцевыя органы.



Дзяўчаты падаюць не адзін прыклад таго, як секс-санкцыі прынеслі пазітыўныя вынікі. Пачынаючы з класічнай камедыі Арыстафана «Лісістрата», дзе жанчынам Грэцыі ўдалося спыніць вайну Афінаў і Спарты, да Калумбіі 2000-ых гадоў, дзе сяброўкі наркабандытаў змаглі скараціць забойствы на 26 %.



І прапанануюць далучацца да секс-байкоту дзяўчат з Расеі: «Расейскія жанчыны – не жадаеце далучыцца? Нашыя – пакуль дома, а вось вашыя ўжо на вайне».

ДР, belsat.eu



Стужка навінаў