«У рэстаранах не прабіцца, і ўсе крычаць «Жыве Беларусь!»


Пра тое, як зрабіць Дзень Волі папулярным святам, – «Размова Мацкевіча» з мовазнаўцам Змітром Саўкам.

Спадар Саўка лічыць, што беларусы выпусцілі з-пад увагі магчымасць зрабіць Дзень абвяшчэння БНР 25 сакавіка сямейным святам: «Працэс святкавання ператварыўся ў «акт атрымання дручком».

Для госця праграмы гэты дзень стаў важным у 1983 г. А першае святкаванне за сталом ён са сваякамі ды сябрамі зладзіў напрыканцы 1980-х: «Купілі посуд народны, прыгатавалі стравы народныя: былі дранікі з мачаннем. Гэта зрабілі сяброўска-сямейным святам».
{movie}«Размова Мацкевіча» з мовазнаўцам Змітром Саўкам|right|15525{/movie}
Паводле спадара Саўкі, дзеля таго, каб свята стала сапраўды папулярнае, трэба прапанаваць людзям іншы фармат: схадзіць у рэстаран або проста выпіць піва. «Уявіце сабе сітуацыю, калі ў гэты дзень будзе не прабіцца ва ўстановах грамадскага харчавання, і там людзі будуць за сталамі крычаць «Жыве Беларусь!». Няўжо адміністрацыя будзе выклікаць міліцыю – каб заўтра да іх ніхто не прыйшоў? Я сумняюся».

Яшчэ адзін варыянт святкавання і пратэсту «без арыштаў і крыві» – зрабіць адмысловыя паштоўкі ды высылаць іх блізкім.

АК, belsat.eu

https://youtu.be/qzvj10iIZW0

Глядзі таксама
Каментары