Пабачыў свет альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства»


Альбом запісвалі ў Вільні. Апроч Вольскага над кружэлкаю варажылі музыкі з Нарвегіі Сіндрэ Шае і Снорэ Бэрґеруд. Апошні, паводле Вольскага, працаваў у жанры манументалізму.

{movie}Аглядаў падзеяў культуры (25. 03. 14)|right|15516{/movie}

Магчыма, гэта спрычынілася да медыйных параўнанняў “Грамадазнаўства” з гучаннем чаргі кулямёта, якая б’е па нашых страхах і надзеях. Сам Лявон Вольскі кажа, што кружэлка мела проста і ясна перадаць, што час кампрамісаў, унутранага цэнзара і лавіравання – скончыўся.

Іншыя навіны: Адам Глобус уручыў „Залатую літару” Андрэю Хадановічу. У Менску прэзентавалі праект па папулярызацыі лацінкавага напісання беларускай мовы. Гарадзенскія дашкольнікі пабачылі лялечны спектакль паводле Юі Вісландэр.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў