Дзень Волі. Экскурс у гісторыю


Абвяшчэнне незалежнасці БНР. Падзея, якая сёння дазваляе беларусам быць беларусамі. Але ці памятаюць яны гэты дзень, і як святкуюць?

96 гадоў таму, ва ўмовах, калі паводле Берасцейскага міру Савецкая Расея пагадзілася на акупацыю тэрыторыі Беларусі Нямеччынаю Рада БНР абвесціла незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі. Незалежнасць ад Расеі – не стала каштоўнасцю для сучасных уладаў. Таму Дзень Волі не стаў дзяржаўным святам.

{movie}Дзень Волі-2014|right|15515{/movie}

Першы Дзень Волі адзначаўся ў Менску ўжо ў 1920 годдзе, ў 1920-1930-я гады яго масава адзначала моладзь у Заходняй Беларусі, 25 Сакавіка было і застаецца галоўным святам на эміграцыі. Нацыянальна свядомае насельніцтва працягвае ўшаноўваць гэтую дату і ў сучаснай Беларусі. Дэмакратычная грамадскасць традыцыйна ладзіць у гэты дзень шэсце і мітынг. Найбольшую актыўнасць акцыі ў Дзень Волі дасягалі ў 1996-97 гадах.

Апазіцыя збірала пад свае сцягі дзясяткі тысяч людзей. Наступныя гады адзначаліся жорсткімі разгонамі і затрыманнямі мітынгоўцаў. Выкарчоўванне ўладамі ўсяго беларускага, ціск і запалохванні зрабілі сваю справу. Акцыі сталі праходзіць больш млява і малалюдна.

Вольга Чайчыц, belsat.eu

Стужка навінаў