ДЗЕНЬ ВОЛІ - 2014 ОН-ЛАЙН


20:51 Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», напрыканцы шэсця затрымалі яшчэ 5 асобаў: Максіма Вінярскага, Сяргея Маскоя, Алену Лазарчык, Улада Бародку і актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова. Іх схапілі ў двары дома па вул. Багдановіча. Затрыманых вязуць Савецкі РУУС Менску.

20:34 Мітынг скончыўся. Усе выступы палітыкаў былі прысвечаныя ўкраінскай тэматыцы. Людзі разыходзяцца, скандуюць: «Слава Украіне»!



Ля ўваходу на Бангалор стаіць малады чалавек з чырвона-зялёным і бел-чырвона-белым сцягамі. Хлопец кажа, што нельга падзяляць людзей паводле колеру сцягоў.

20:19 У неба запусцілі белыя, чырвоныя, жоўтыя і блакітныя балонікі.

20:15 Аляксей Янукевіч прапануе Беларусі выйсці з усіх аб’яднанняў, дзе дамінуе Расея.

by Paulyuk Bykowski

20:04 Пакуль праз брамкі прайшло вельмі мала людзей. Правяранне ідзе павольна. Віталь Рымашэўскі заклікае пачаць мітынг з хвіліны маўчання. Мітынг адбудзецца каля ўваходу на Бангалор, на жаданне ўдзельнікаў.



Наш аператар Алесь Баразенка прабраўся на Бангалор!

19:59 Людзі скандуюць “Ганьба!” і Пуціна за краты!”.



19:45
Акцыя перамясцілася на Бангалор. “Людзі ў чорным” здымаюць на камеру усіх, хто праходзіць праз брамкі. Людзей пускаюць толькі пасля асабістага агляду.

19:27 Затрымалі 7 асобаў з чорнымі сцягамі з выявамі слупоў Гедэміна. АМАПаўцы запіхалі маладых людзей у тралейбус.

19:26 Беларускія “цітушкі” ходзяць з навушнікамі і спрабуюць ўчыніць бойку з удзельнікамі шэсьця.

19:23 @Euroradio_Live Мiнакi: ” Что там у них написано? Россия это война? Ужас какой…”



19:20 Рыгор Кастусёў (ПБНФ): Галоўная мэта сёння паказаць салідпрнасць з Украінай. Віталь Рымашэўскі (БХД): Героі Украіны – нашыя героі.

19:08 У журналісткі Алены Якжык амапаўцы выдаліі ўсе здымкі.

18:55 Уздоўж маршруту шэсця стаяць людзі ў штатскім. Калона павялічылася да 2000 асобаў. Людзі выходзяць на балконы.



Video streaming by Ustream

twitter.com/Motolko



18:41
Калона рушыла па праспекце. Удзельнікі акцыі крычаць «Верым! Можам! Пераможам!» і «Жыве Беларусь!», «Слава Украіне!». Шмат людзей з крэатыўнымі плакатамі.



18:35
Ля Акадэміі Навук сабралася каля 1000 чалавек.

18:29 Калона рыхтуецца рушыць у бок парку Дружбы народаў. На пачатку шэсця – украінскія, беларускія сцягі, расцяжка з надпісам «Расея – гэта вайна».

18:21 Аўтамабілісты падтрымліваюць удзельнікаў акцыі сігналам.

18:10 Апроч беларускіх сцягоў у натоўпе можна заўважыць украінскія сцягі. Чуваць воклічы “Слава Украіне! Героям слава!”



18:00
Каля 300–400 чалавек сабраліся каля Акадэміі навук. Шмат міліцыі. Каля будынку БНТУ – аўтазакі. Міліцыянты здымаюць удзельнікаў шэсця на відэакамеры. Людзі прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі.

ЮВ, ДР, МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў