Украіна дамовілася з Расеяй пра вывад украінскіх вайскоўцаў з Крыму


Як будзе рэалізоўвацца дамоўленасць, сёння па тэлефоне маюць абмеркаваць першы намеснік кіраўніка ўкраінскага Генштабу Генадзь Вараб’ёў і намеснік міністра абароны Расеі Дзмітрый Булгакаў.

Дамоўленасць аб вывядзенні ўкраінскіх вайсковых частак з Крыму ў поўным складзе «з узбраеннямі на штатнай аснове» дасягнутая ўчора ў другой палове дня падчас размовы кіраўніка Генштабу Узброеных сілаў Украіны Міхаіла Куцына з кіраўніком Генштабу Узброеных сілаў Расеі Валерыем Герасімавым.

Пра гэта на пасяджэнні парламенту паведаміў в. а. міністра абароны Украіны Ігар Ценюх. Паводле яго, існуе план, згодна з якім у першую чаргу будуць выводзіць асабовы склад і ўзбраенні, тэхніку, сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны, караблёў і матэрыяльна-тэхнічных сродкаў.

АК, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў