Забіты каардынатар «Правага сектару» ў Заходняй Украіне (Абноўлена)


Аляксандр Музычка па мянушцы «Сашко Белы» праславіўся некалькімі скандальнымі ролікамі ў інтэрнэце. Ягонае імя пачала эксплуатаваць расейская прапаганда – для таго, каб стварыць вобраз украінскіх нацыяналістаў.

Забойства адбылося ў Роўне, дзе жыў Аляксандр Музычка. Паводле адных звестак, уначы ягоны аўтамабіль «падрэзалі» два іншыя, пасля яго выцягнулі з-за карма і пасля забілі двума стрэламі ў сэрца. Паводле іншых, нападнікі ўварваліся ў кавярню, дзе знаходзіўся «Сашко Белы». Было выключана святло і кінутыя петарды або светашумавыя гранаты. Музычку вывелі з будынку разам з пяццю іншымі асобамі. Пасля яго, разам з ахоўнікамі, расстралялі за кавярняю. Музычка паводле гэтай версіі атрымаў два стрэлы ў галаву.

МУС Украіны паведамляе, што Музычку падчас спецаперацыі застрэлілі парваахоўнікі, паколькі той адкрыў па іх агонь.

У лютым «Сашко Белы» прыйшоў узброеным на пасяджэнне абласной Рады ў Роўне, што было адлюстравана ў адным са скандальных ролікаў. У іншым ён ударыў ровенскага пракурора нібыта за дрэннае расследванне справы аб забойстве жанчыны. У адным з відэаролікаў Музычка пагражаў і в.а. міністра ўнутраных справаў Арсэну Авакаву.

У Расеі на Музычку нядаўна завялі крымінальную справу, бо ён прызнаўся, што ў 1990-я ваяваў у Чачні на баку партызанаў.

{movie}У адным з відэаролікаў Музычка пагражаў і в.а. міністра ўнутраных справаў Арсэну Авакаву|right|15505{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў